Loading

Два тыдні салідарнасці з Нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім: сустрэчы з жонкай кіраўніка праваабрончага цэнтра «Вясна», яго сябрамі і калегамі пройдуць у Варшаве і Вільні. Першае буйное мерапрыемства адбудзецца ўжо 21 сакавіка ў Варшаўскім універсітэце. Што і дзе яшчэ запланавана радыё Ўнэт расказаў журналіст Радыё Свабода, біёграф Алеся Бяляцкага і адзін з арганізатараў гэтых сустрэч Валерый Каліноўскі.

— Цікавасць да такой сустрэчы ўзнікла ў Варшаўскім універсітэце, найперш у кафедры беларусістыкі, гэтым зацікавіўся Радослаў Калета, кіраўнік кафедры, за што я яму вельмі ўдзячны. Імпрэза скіравана не толькі на тое, каб пагаварыць пра Алеся Бяляцкага, патлумачыць польскаму грамадству, студэнтам, навукоўцам, што гэта за фігура, што адбываецца ў Беларусі, а таксам крыху паглядзець наперад: чаго чакаюць беларусы, чаго яны хочуць і што яны, спадзяемся, будуць неўзабаве рэалізоўваць, калі будуць рабіць Беларусь свабоднай дэмакратычнай краінай, у якой не будзе палітвязняў, у якой нобелеўскія лаўрэаты не будуць знаходзіцца за кратамі. На гэтай імпрэзе выкажуцца беларускія і польскія інтэлектуалы, праваабаронцы, навукоўцы, і Наталля Пінчук, як спецыяльны запрошаны госць, якая з гэтай нагоды прыбыла ў Варшаву. Акрамя таго, польскія ўлады зацікавіліся, каб сустрэцца з Наталляй, такія сустрэчы запланаваныя.

Фота: facebook.com/MorawieckiPL

Аналагічны другі тыдзень у рамках міжнароднай кампаніі салідарнасці з Алесем Бяляцкім будзе ў Літве. У Вільні запланаваны сустрэчы з уладамі, праваабронцамі і дыпламатамі. Мы спадзяемся, што гэта дапаможа разбудзіць міжнародную рэакцыю на неправамернае асуджэнне, неправемернае знаходжанне нобелеўскага лаўрэата за кратамі. Гэта падштурхне міжнародную грамадскасць да тэмы палітвязняў у Беларусі наогул і да тэмы страшных падзей, што адбываюцца на тэрыторыі Беларусі. Цяжка спадзявацца, што гэта паўздзейнічае, бо беларускія ўлады неахвотна прыслухоўваюцца да падобнага роду рэкамендацый з-за мяжы, але мы мусім дзейнічаць, спыняць тыя рэпрэсіі, якія адбываюцца і мы мусім дабівацца вызвалення і Алеся Бяляцкага і іншых вязняў.

— А ці бачыце Вы цікавасць да асобы Алеся Бяляцкага?

— Вельмі вялікая цікавасць і да асобы Алеся Бяляцкага і да Беларусі. Не забываюць, прынамсі Польшча і Літва як суседзі. Гэта і цікавасць і жаданне спрыяць і дапамагчы.

Больш слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.