Размова ідзе пра акупаваныя Расіяй тэрыторыі Украіны – ДНР, ЛНР, Запарожскую і Херсонскую вобласці. З 23 па 27 верасня там праходзілі «рэферэндумы» аб далучэнні да РФ. Згодна з данымі Цэнтрвыбаркамаў гэтых рэгіёнаў абсалютная большасць жыхароў выказалася «за» далучэнне да Расіі.
Дамовы аб уваходжанні гэтых тэрыторый у склад РФ будуць падпісаны прадстаўнікамі прарасійскіх улад Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцей.
На ўрачыстае мерапрыемства, якое пачнецца а 15-й гадзіне па маскоўскім часе, атрымалі запрашэнні дэпутаты Дзярждумы.
Паводле слоў прэс-сакратара Пуціна Дзмітрыя Пяскова, падчас урачыстасці чакаецца «аб’ёмны выступ» прэзідэнта Расіі.
Comments are closed.