Loading

14 верасня, два гады таму, жыхары Брэста падчас пратэстаў зладзілі вялікі карагод і каля 20 хвілін танчылі на дарозе.

Пасля гэтага з’явілася сумна вядомая «карагодная справа», паводле якой былі асуджаны некалькі сотняў беларусаў, а агульная даўжыня тэрмінаў па гэтай справе — больш за 100 гадоў.
Удзельнік тых падзей распавёў нам сваю гісторыю.

Сцісла:

Да 2020 не цікавіўся палітыкай, але і Лукашэнку ніколі не падтрымліваў. Мае дзве вышэйшыя адукацыі. Працаваў у офісе на добрай пасадзе.

Дурная палітыка падчас пандэміі і лёс Ціханоўскага не дазволілі застацца збоку.
11 жніўня запытаўся ў вайскоўца: «С кем воевать собрались? В кого стрелять?» А пасля ўласна бачыў стрэлы ды гарматы на вуліцах роднага горада.

Прымаў удзел ва ўсіх нядзельных маршах. Аднойчы людзі сабраліся і проста пачалі танчыць у карагодзе. Праз 20-30 хвілін прыехалі вадамёты і аўтазакі, людзей паразганялі.

У выніку яго, як і многіх удзельнікаў гэтага страшэннага злачынства, затрымалі. Выслухаў «палітыку партыі» ад следчага, патрапіў у ІЧУ. Выйшаў ужо невыязным, але вырашыў не чакаць хіміі і з’ехаў. Усе, як распавядаў Камісаранка — праз нетры ды багну ў Расію. Потым, як у кіно, паўзком пад дротам праз мяжу ва Украіну.

А зараз наш госць у Польшчы без пашпарта — дакумент застаўся ў міграцыйным цэнтры.
Больш эмацыянальны расповед гэтай гісторыі, якую ў Галівудзе і ў снах не бачылі, слухайце ў размове з Радыё Ўнэт.

Comments are closed.