Loading

Мікалай Статкевіч за кратамі ўжо 1000 дзён. У яго падтрымку беларусы Варшавы зладзілі акцыю ў цэнтры польскай сталіцы. Па меркаванні прысутных, гэтая акцыя і яе асвятленне асабліва важныя, бо яшчэ раз нагадвалі пра сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі, на фоне прысудаў па справе Вясны.

На акцыі выступілі шэраг спікераў. Выказваліся ідэі, як яшчэ можна падтрымаць беларускіх палітвязняў. Не абышлося і без палемікі. Некаторыя людзі выкрыквалі свае пытанні да выступоўцаў, як бы папракаючы іх за адсутнасць каманды да дзеяння. Тым не менш, як адзначыла ў каментары нашаму радыё галоўны рэдактар выдання Хартыя 97, Наталля Радзіна, гэта добра, што людзі задаюць пытанні, аднак кожнаму беларусу за мяжой варта і самому праявіць ініцыятыву, не чакаючы каманды да дзеяння. Яна заклікала аказаць ціск на ўрады заходніх краінаў з тым, каб узмацніць і санкцыйны ціск на рэжым Лукашэнкі і кантроль над выкананнем санкцыяў.

«Я казала пра тое, што ад дыяспары сёння шмат залежыць. І ад кожнага чалавека, які сёння на волі, шмат залежыць. І калі мы сёння жывем у краінах Еўразвязу, то мы павінны, па-першае – праводзіць акцыі пратэсту і патрабаваць ад краінаў ЕС больш жорсткіх санкцыяў у адносінах да рэжыма Лукашэнкі. Такіх санкцыяў, на жаль, сёння няма. Мы ведаем, што быў прыняты ўжо дзясяты пакет санкцыяў, але Беларусі ў ім няма».

Са сваёй прапановай, як беларускія дыяспары могуць дапамагчы ўсёй справе дэмакратычных пераменаў, падзяліўся і былы палітвязень, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь, Зміцер Бандарэнка. Ён добра ведаў Мікалая Статкевіча і лічыць, што менавіта ён з’яўляецца прыкладам для беларускай моладзі і будучых пакаленняў беларускіх афіцэраў.

«Я ў Беларусі актыўна займаўся арганізацыяй акцый пратэсту. Потым, калі быў вымушаны з’ехаць і Статкевіч выйшаў з турмы, мы сустрэліся тут у Варшаве, і я кажу: «Мікола, слухай, ну я ня ведаю наколькі для мяне маральна заклікаць людзей выходзіць на вуліцы Беларусі, я ў Варшаве» І ён мне сказаў: «Слухай, ты будзеш займацца сваёй справай, мы будзем сваёй і мы будзем дзейнічаць як адна каманда».

Падрабязней слухайце ў плэеры ніжэй.

Comments are closed.